Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

← Усе арганізацыі

Поўная назва арганізацыі/ініцыятывы:

Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Сферы дзейнасці, якія тычацца сталых людзей:

Кароткае апісанне дзейнасці арганізацыі

Арганізацыя з’яўляецца заснавальніцай першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку” (uzv.by), адной з ініцыятарак стварэння кааліцыі “За годнае даўгалецце” (2018). Арганізацыя ініцыявала правядзенне ў Гродна грамадскай кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей”, выдала дапаможнік “Гарады, прыязныя да сталых людзей“, брала актыўны ўдзел у правядзенні Форума ўніверсітэтаў трэцяга веку (Мінск, 2018), Форума “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” (Мінск, кастрычнік, 2019). 

 

Дадатковая важная інфармацыя пра арганізацыю:

Арганізацыя ўваходзіць у міжнародную сетку AgeNet, якая аб’ядноўвае каля 50 арганізацый з Цэнтральнай Азіі, Каўказу і Усходняй Еўропы, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей. На базе арганізацыі перыядычна ладзіцца праграма стажыровак для спецыялістаў і іншых зацікаўленых у актывізацыі сталых людзей асобаў.