Кобрынскі ўніверсітэт залатога ўзросту пры ГА “Кобрынскі клуб дзелавых жанчын “Бона”

← Усе арганізацыі

Поўная назва арганізацыі/ініцыятывы:

Кобрынскі ўніверсітэт залатога ўзросту пры ГА "Кобрынскі клуб дзелавых жанчын "Бона"

Сферы дзейнасці, якія тычацца сталых людзей:

Кароткае апісанне дзейнасці арганізацыі

Прасоўванне правоў і інтарэсаў сталых людзей, паляпшэнне якасці іх жыцця праз інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актыўнасць.

Дадатковая важная інфармацыя пра арганізацыю:

Грамадскае аб’яднанне “Кобрынскі клуб дзелавых жанчын “Бона” дзейнічае з 2006 г. рэалізавала шэраг ініцыятыў: па папярэджанні гандлю людзьмі і распаўсюджванню правіл па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой; па інфармаванні і ўключэнні насельніцтва ў працу па праблемах экалогіі; па прасоўванні гендэрнай роўнасці, прадухіленні хатняга гвалту, развіццю імкнення да рэалізацыі роўных правоў і магчымасцяў жанчын і мужчын; па актывізацыі грамадзян для вырашэння праблем мясцовай супольнасці; стварэнне УЗВ як пляцоўкі для адукацыі, развіцця і актыўнага ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства.