Поўная назва арганізацыі/ініцыятывы:
Установа культуры "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей"
Сферы дзейнасці, якія тычацца сталых людзей:
Кароткае апісанне дзейнасці арганізацыі
З 2010 г. музей супрацоўнічае з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Двойчы, у 2010 г. і 2013 г. быў падтрыманы наш праект “Крытычны разгляд гісторыі праз дыялог пакаленняў. Раскажы мне сваё жыццё”. За час рэалізацыі праекта быў сабраны багаты інфармацыйны матэрыял па тэме «Прымусовая праца ў гады нацысцкай акупацыі», аформлена тэматычная экспазіцыя ў музеі пад назвай «ОСТ», з удзелам мэтавай групы і моладзі закладзены “Сад Справядлівасці і Міласэрнасці” у гонар беларусаў і палякаў, якія ратавалі яўрэяў.
У 2019 г. музей падаў заяўку на ўдзел у чарговым конкурсе. Тэма заяўкі: «Ахвяры нацыяналсацыялізма: «Дапаможам сабе і іншым!» Мэта праекта: Аб’яднанне ўсіх катэгорый ахвяр нацыянал-сацыялізма, сацыялізацыя былых вязняў, остарбайтараў, інвалідаў вайны і дзяцей вайны праз сумесную дзейнасць і работу з моладдзю, стымуляванне пачуцця необходнасці адзін аднаму і жадання жыць актыўным жыццём».