Поўная назва арганізацыі/ініцыятывы:
Установа "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый"
Сферы дзейнасці, якія тычацца сталых людзей:
Кароткае апісанне дзейнасці арганізацыі
Мэтай установы з’яўляецца спрыянне развіццю асобы, атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця.
Мы прапануем разнастайныя курсы, трэнінгі, майстар-класы, доўгатэрміновыя адукацыйныя праграмы.
З 2015 года сумесна з ГА «Цэнтр «Трэці сектар» мы рэалізуем праграму «Універсітэт Залатога Веку», у межах якой працуюць больш за 50 розных курсаў і клубаў для сталых людзей, «Школа добрых справаў», дзейнічае Міжпакаленчы валанцёрскі цэнтр. Мы ладзілі таксама праграму «Мабільны універсітэт», накіраваную на пашырэнне доступу да адукацыі для сталых жыхароў невялікіх гарадоў і вёсак. Установа з’яўляецца адной з ініцыятарак кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей”, арганізатарак Форуму Універсітэтаў Трэцяга Веку (Мінск, 2018) і Форуму «Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў» (Мінск, 2019).
Вясной 2016 г. у Гродна намі была праведзена буйная міжнародная канферэнцыя па пытаннях распрацоўкі нацыянальных і мясцовых планаў дзеянняў у інтарэсах сталых людзей.
Летам 2019 г. на базе ўстановы адбыўся пілотны курс па падрыхтоўцы да выхаду
Дадатковая важная інфармацыя пра арганізацыю:
Арганізацыя ладзіць таксама такія доўгатэрміновыя адукацыйныя праграмы, як «Школа медыяменеджмента», «Школа сучаснай журналістыкі», «Школа сацыяльнага прадпрыймальніцтва», «Школа PR і медыякампетэнцый», «Гарадзенскія майстэрні ведаў», была арганізатаркай рэгіянальных канферэнцый Кастрычніцкага эканамічнага форума (Гродна, 2018-2019).