Віртуальны Універсітэт запрашае выкладчыкаў на Восеньскі сезон

Навіны → 16 жніўня 2022

Стаць часткай міжнароднай каманды Віртуальнага Універсітэту можа кожны – калі вам ёсць што распавесці і ёсць чаму навучыць іншых. 

Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.

Заняткі праходзяць у фармаце online. Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны максімум.

Праз ZOOM да вашых заняткаў, лекцыі або майстар-класаў далучаюцца зацікаўленыя слухачы і слухачкі.

Паглядзіце, як гэта было ў мінулым сезоне

Тэмы заняткаў могуць быць самыя розныя: гісторыя, спорт, псіхалогія, мастацтва, рэлігія, культуралогія, медыцына. Гэты спіс не мае абмежаванняў!

Калі ў вас ёсць сумневы, ці прапанаваная вамі тэма будзе цікавай для слухачоў Універсітэту – напішыце сюды uzv.hrodna@gmail.com

Пасля апрацоўкі анкет і ўзгаднення тэмы каманда Віртуальнага Універсітэта дапаможа распрацаваць план вашых заняткаў і падабраць найбольш удалы фармат навучання.

Калі вы хацелі б паспрабаваць сябе ў якасці выкладчыка/выкладчыцы Віртуальнага Універсітэта – запоўніце анкету па гэтай спасылцы.