Галоўнай тэмай Форуму стане абмеркаванне міжсектарнага і міжведамаснага супрацоўніцтва па рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва.
Першае паседжанне аргкамітэту Форума адбылося 11 чэрвеня ў Мінску.
У склад аргкамітэту ўвайшлі прадстаўнікі кааліцыі “За годнае даўгалецце”, Навукова-даследчага інстытуту пры Міністэрстве працы, Праграмы падтрымкі Беларусі федэральным урадам Германіі, ЮНФПА, іншых арганізацый.
Форум плануецца правесці 1-2 кастрычніка. Яго мэтай будзе вызначэнне прыярытэтаў сумеснай дзейнасці па стварэнні грамадства, у якім людзі жывуць і старэюць годна.
Інфармацыя пра магчымасці заявіцца на ўдзел у Форуме з’явіцца ў хуткім часе на нашым сайце.