Адбудзецца вэбінар на тэму: “Функцыянальнае даўгалецце”

Навіны → 7 кастрычніка 2020

Рэспубліканскі навукова-практычным вэбінар, прымеркаваны да Дня сталых людзей пройдзе 8 кастрычніка.

Мадэратарамі вэбінару стануць Людміла Жылевіч – галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па геранталогіі, а таксама Аляксандр Байда – загадчык кафедры геранталогіі і герыятрыі з курсам прафпаталогіі БелМАПА.

На сустрэчы будуць разгледжаны некаторыя аспекты лекавай бяспекі асоб сталага ўзросту, асаблівасці прафілактыкі развіцця герыятрычных сіндромаў, асаблівасці дагляду за сталымі пацыентамі.

Месца правядзення – “Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ім. П. М. Машэрава», Мінскі раён, а/г Лясны-1.

Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, ёсць магчымасць далучыцца да онлайн трансляцыі або паглядзець канферэнцыю ў запісе па спасылцы.