У пачатку чэрвеня гарадзенскі Віртуальны Універсітэт Залатога Веку распачынае два новыя бясплатныя курсы, якія могуць быць карысныя людзям самага рознага ўзросту. Далучыцца да іх можа кожны ахвотны.
2 чэрвеня адбудзецца адкрытая лекцыя “Спокойствие, только спокойствие!”. Заняткі будзе весці Вольга Дрозд. Першы занятак пачнецца ў 18.00. Зарэгістравацца на ўдзел у ім можна па гэтай спасылцы: https://bit.ly/3sLiUyH
Больш падрабязная інфармацыя тут
7 чэрвеня ў 19.00 распачнецца курс “От снятия напряжения глаз – до снятия эмоционального напряжения” ад Алены Гадалавай.
Далучыцца да яго можна па гэтай спасылцы.
Што такое ВУЗВ?
Гэта адукацыйная пляцоўка для сталых людзей і людзей іншых пакаленняў, якія хочуць развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.
Паглядзець, якія лекцыі і курсы праходзілі раней у межах ВУЗВ, можна тут.