Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” адзначыў свой 12 дзень народзінаў

Навіны → 29 красавіка 2022

Заняткі ў гэтай найстарэйшай беларускай адукацыйнай пляцоўцы для сталых людзей распачаліся 29 красавіка 2010 г. З нагоды свайго чарговага Дня народзінаў ва УЗВ адчынілася выстава творчасці, а таксама прайшла адкрытая лекцыя, прысвечаная гісторыі Універсітэта.

На выставе былі прадстаўленыя працы творчых курсаў УЗВ “Нейраграфіка. Спакой і гармонія” (кіраўніца – Галіна Маслоўская “Нейраграфіка. Спакой і гармонія”) і “Асновы выяўленчага мастацтва (кіраўніца – Вераніка Ганчар), а таксама маладога мастака з Дзіцячага паліятыўнага цэнтра ў Гродна Аляксея Думанецкага.

Гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку" адзначыў свой 12 дзень народзінаў

Заснавальнікі праграмы УЗВ Вітаўт і Лана Руднікі нагадалі ключавыя даты і падзеі з гісторыі Універсітэта.

Падарункам усім ўдзельнікам сустрэчы стаў святочны пірог, спечаны адмыслова да Дня народзінаў.

Гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку" адзначыў свой 12 дзень народзінаў

Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” быў створаны ў 2010 г. Яго мэтай з’яўляецца інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя, а таксама прасоўванне правоў і інтарэсаў сталых людзей.