Як ўспрымаюць сябе сталыя беларусы і як іх саміх успрымае грамадства?

Навіны → 8 лістапада 2019

Даведацца пра гэта маглі ўдзельнікі Форума “Годнае даўгалецце”, якія аднымі з першых пазнаёміліся з вынікамі найноўшага даследавання пра ролю і вобраз сталага чалавека ў беларускім грамадстве.

Вынікі даследавання прадставіла супрацоўніца Навукова-даследчага інстытуту Міністэрства працы Наталля Мількота.

Як ўспрымаюць сябе сталыя беларусы і як іх саміх успрымае грамадства?
Наталля Мількота

Як вынікае з даследавання, большасць сталых беларусаў адчувае да сябе павагу і ўвагу з боку іншых людзей, што моцна кантрастуе з сітуацыяй у суседняй Расіі.

Больш за тры чвэрці апытаных сталых беларусаў не сутыкаліся ў жыцці з парушэннем сваіх правоў і дыскрымінацыяй.

 

А вось да канцэпту актыўнага даўгалецця беларусы пакуль ставяцца асцярожна: большасць удзельнікаў даследавання схіляецца да таго, што ў сталым веку трэба займацца хатняй гаспадаркай ды дапамагаць дзецям ды ўнукам. І толькі невялікая частка апытаных адзначыла, што сталы ўзрост – гэта час для самарэалізацыі, валанцёрства, атрымання дадатковай адукацыі, заняткаў спортам, камунікацыі з іншымі людзьмі ў інтэрнэце. Да прыкладу, валанцёрскай дзейнасцю хацелі б займацца менш за 3% сталых беларусаў.

А што ж хвалюе сталых беларусаў? Найперш – пагаршэнне здароўя, недахоп грошай, а таксама адставанне ва ўзроўні валодання лічбавымі тэхналогіямі.

Падсумоўваючы прадстаўленне вынікаў даследавання, Наталля Мількота адзначыла, што змены ў стаўленні сталых беларусаў да сябе і сваёй ролі ў грамадстве адбываюцца, хоць і вельмі павольна.

Як ўспрымаюць сябе сталыя беларусы і як іх саміх успрымае грамадства?

– Жаданне і гатоўнасць жыць інакш у людзей ёсць. Трэба даць ім ўпэўненнасць, што гэта нармальна – адзначыла Наталля Мількота.

Вялікі інтарэс удзельнікаў Форума выклікала і прэзентацыя прадстаўніка CIVITTA Group SATIO Філіпа Біканава пра стаўленне беларускага грамадства да сталых людей.

Як ўспрымаюць сябе сталыя беларусы і як іх саміх успрымае грамадства?

Вось некалькі тэзісаў з гэтай прэзентацыі:

  • Беларусы лічаць, што да сталых людзей не праяўляецца дастаткова павагі;
  • Стэрэатыпы ў дачыненні да сталых людзей – найчасцей негатыўныя;
  • Фінансавая абароненасць і магчымасць падарожнічаць у сталым веку – гэта не пра беларусаў;
  • Менш за ўсё ў сталым веку людзі хацелі б працягваць працаваць і займацца грамадскай дзейнасцю;
  • Большасць беларусаў лічыць, што трэба адкладаць грошы на старасць, але самі робяць гэта вельмі рэдка. Тое ж тычыцца заняткаў фізкультурай і спортам.
 

Даследаванне было праведзена CIVITTA Group SATIO па замове Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі і Навукова-даследчага інстытута Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Разынкай Форума ў час дыскусіі пра вобраз сталага чалавека стаў выступ вядомай беларускай блогеркі Вольгі Шатыка.

Форум “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” адбыўся 1-2 кастрычніка ў Мінску і быў арганізаваны кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.

Чытайце таксама:

“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску праходзіць Форум годнага даўгалецця

Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума “Годнае даўгалецце”

Праект Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030” быў прадстаўлены ў Мінску

Форум “Годнае даўгалецце”: каментуюць арганізатары і эксперты

Шклянка напалову поўная альбо пустая? Глядзіце вынікі даследавання пра патрэбы і інтарэсы сталых беларусаў

Як зрабіць, каб голас сталых людзей быў пачуты: досвед Германіі

Фотасправаздачу з Форума глядзіце тут.

Фота Антона Сурапіна