Здароўе і дагляд, удзел у жыцці грамадства, дзіджыталізацыя і адукацыя, уплыў на палітыку ў дачыненні да сталых людзей на нацыянальным і міжнародным узроўнях – гэта няпоўны пералік асноўных кірункаў дзейнасці Федэральнай асацыяцыі арганізацый сталых людзей (BAGSO). Пра дзейнасць гэтай нямецкай арганізацыі ў час Форума “Годнае даўгалецце” распавяла Іна Фёлькер.
Заснавальнікамі BAGSO у 1989 годзе сталі 11 арганізацый. Сёння ў складзе сеткі ўжо 119 самых розных аб’яднанняў.
BAGSO з’яўляецца арганізатарам з’езду сталых людзей Германіі, удзел у якім бяруць да 12 тысяч наведвальнікаў, ініцыятарам Службы кантактаў “Мясцовыя альянсы ў інтарэсах людзей з дэменцыяй”, а таксама цэлага шэрагу іншых нацыянальных і міжнародных праектаў і праграм.
Як адзначыла Іна Фёлькер, зараз дзейнасць BAGSO сфакусаваная на тым, каб забяспечыць у грамадстве рэалістычнае прадстаўленне аб старэнні, права на аўтаномію і незалежнасць у сталым веку, паўнавартасны ўдзелсталых людзей у жыцці грамадства і ў прыняцці рашэнняў. дыялог паміж пакаленнямі, высокую якасць медыцынскага абслугоўвання і дагляду, абарону інтарэсаў сталых спажыўцоў.
Форум “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” адбыўся 1-2 кастрычніка ў Мінску і быў арганізаваны кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.
Чытайце таксама:
“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску праходзіць Форум годнага даўгалецця
Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума “Годнае даўгалецце”
Праект Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030” быў прадстаўлены ў Мінску
Форум “Годнае даўгалецце”: каментуюць арганізатары і эксперты
Фотасправаздачу з Форума глядзіце тут.
Фота Антона Сурапіна