Кааліцыя “За годнае даўгалецце” даслала свае прапановы па праекце Нацыянальнай стратэгіі

Навіны → 1 чэрвеня 2019

Рэкамендацыі па зместу праекта Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва былі ўзгодненыя ў час адкрытай сустрэчы сябраў кааліцыі, якая адбылася 27 траўня.

Праект Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмоваў старэння насельніцтва на перыяд да 2030 г. праходзіць зараз абмеркаванне сярод удзельнікаў Працоўнай групы, якая займаецца стварэннем дакумента.

Глядзіце асноўныя прапановы па змесце праекта, распрацаваныя сябрамі кааліцыі.

2030 Нацыянальная стратэгія дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва

У чэрвені адбудзецца чарговая сустрэча Працоўнай групы, у час якой будзе прасдтаўленая новая версія праекта, падрыхтаваная з улікам дасланых удзельнікамі групы прапановаў.

Урад краіны плануе зацвердзіць Нацыянальную стратэгію ўжо ўвосень 2019 г.

Фота Кірылы Прапласкі