30 арганізацый, ініцыятываў і праектаў адлюстраваныя на першай у Беларусі базе звестак, створанай кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.
У базе сабраныя звесткі пра арганізацыі і ініцыятывы, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей.
Сабраную ў базе інфармацыю можна паглядзець у выглядзе мапы, на якой лёгка ўбачыць, якія арганізацыі/ініцыятывы/праекты дзейнічаюць у тым альбо іншым рэгіёне, альбо ў выглядзе спісу, які дазваляе знаходзіць патрэбныя вам паслугі.
Калі вы зацікаўленыя ў тым, каб інфармацыя пра вашу арганізацыю/ініцыятыву з’явілася на гэтай мапе – запоўніце, калі ласка, гэтую анкету.
Калі вы хочаце змяніць альбо дапоўніць інфармацыю пра сваю арганізацыю, якая ўжо ёсць у нашай базе звестак, то, калі ласка, пішыце нам пра гэта на электронную пошту Кааліцыі coalition.aging@gmail.com