Пра гэта сцвярджаецца ў заяве Еўрапейскай Асацыяцыі адукацыі дарослых (ЕААД).
Аўтары заявы сцвярджаюць, што Covid-19 меў драматычнае ўздзеянне на сталых людзей: амаль усе адукацыйныя праграмы, скіраваныя на іх, былі прыпыненыя. З-за адсутнасці неабходнай інфраструктуры для дыстанцыйнага навучання і недахопу лічбавых кампетэнцый сталыя людзі апынуліся ў яшчэ большай ізаляцыі.
У сувязі з гэтым Асацыяцыя падкрэслівае важнасць развіцця лічбавых кампетэнцый для забеспячэння роўнага і неабмежаванага доступу сталых людзей да дзяржаўных і прыватных паслуг, за больш выразнае прызнанне ролі нефармальнага адукацыі для сталых людзей.
Пазнаёміцца з тэкстам заявы і высновамі Рады Еўропы і ЕААД можна па спасылцы (на ангельскай мове): eaea.org
Кааліцыя “За годнае даўгалецце” ад самага пачатку свайго існавання выступае за пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве ведаў і ўменняў.
Сябры кааліцыі прапаноўвалі ўключыць у Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецця 2030 падтрымку ініцыятыў, накіраваных на стварэнне адукацыйных пляцовак для сталых людзей (універсітэтаў трэцяга веку і інш.).
Сёлета кааліцыя плануе арганізаваць Школу адукатараў, накіраваную на павышэнне кваліфікацыі тых, хто ўжо ладзіць альбо плануе ладзіць адукацыйныя праграмы для сталых людзей.
На лета запланаваная Акадэмія Лідэраў Залатога Веку.
У прыярытэтах кааліцыі – падтрымка стварэння новых універсітэтаў трэцяга веку, правядзення Другога Форума такіх універсітэтаў, арганізацыя абмену досведам паміж рознымі адукацыйнымі пляцоўкамі для сталых людзей.