Такі асноўны лейтматыў выступаў, якія гучалі 14 красавіка ў час відэаканферэнцыі з удзелам экспертаў HelpAge і сябраў міжнароднай геранталагічнай сеткі AgeNet, у склад якой уваходзяць і беларускія арганізацыі.
Галоўнай тэмай відэаканферэнцыі была рэакцыя міжнародных і нацыянальных арганізацый, якія займаюцца абаронай правоў і інтарэсаў сталых людзей, на пандэмію.
Асноўным спікерам канферэнцыі быў добра многім вядомы беларускім экспертам Аляксандр Сідарэнка (Вена, Аўстрыя), які з нядаўняга часу стаў сябрам Рады HelpAge – адной з найбольш аўтарытэтных міжнардных арганізацый, якая займаецца абаронай правоў сталых людзей.
Вось ключавыя тэзісы яго выступу:
Сталыя людзі з’яўляюцца ахвярамі пандэміі, але аніяк не асноўнымі пераносчыкамі вірусу.
Пры асвятленні пандэміі важна максімальна пазбягаць эйджызму. Напрыклад, што вірус не такі страшны, бо яго ахвярамі становяцца найперш сталыя людзі.
Нізкі памер пенсіі і іншых прыбыткаў робіць становішча сталых людзей ва ўмовах самаізаляцыі вельмі цяжкім. Многія сталыя людзі маюць патрэбу ў рэгулярнай дамамозе ва ўмовах пандэміі.
Сталых людзей трэба разглядаць як каштоўны рэсурсы, які спатрэбіцца і ў час змагання з пандэміяй і ў час аднаўлення грамадства пасля сканчэння пандэміі.
Сваім досведам арганізацыі дапамогі сталым людзям у час пандэміі падзяліліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з Арменіі, Украіны, Расіі, Узбекістана, Сербіі, Беларусі.
Каардынатар кааліцыі “За годнае даўгалецце” Вітаўт Руднік распавёў, што зараз арганізацыі-сябры кааліцыі працуюць адразу ў некалькіх накірунках. Сярод іх гуманітарная дапамога сталым людзям і забеспячэнне іх індывідуальнымі сродкамі абароны, псіхалагічная падтрымка, а таксама забеспячэнне доступа да праўдзівай інфармацыі і адукацыі ва ўмовах самаізаляцыі.
HelpAge International аб’ядноўвае сёння звыш 150 арганізацый з 85 краін.
Міжнародная геранталагічная сетка AgeNet аб’ядноўвае звыш 50 арганізацый з краін Цэнтральнай Азіі, Каўказу і Усходняй Еўропы. У яе склад уваходзяць і 2 беларускія арганізацыі: ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.