Акадэмія лідэраў залатога веку збярэ каля 30 актывістаў беларускіх універсітэтаў трэцяга веку і іншых пляцовак па актывізацыі сталых людзей.
Мэтай Акадэміі, якая будзе працаваць 21-23 чэрвеня непадалёк ад Слоніма, з’яўляецца развіццё кампетэнцый, неабходных для арганізацыі працы па адукацыі, сацыялізацыі, адстойванні правоў і інтарэсаў сталых людзей.
Удзельнікі будуць знаёміцца з міжнароднымі дакументамі і практыкамі, накіраванымі на забеспячэнне годнага даўгалецця, абмяркоўваць магчымасці супрацоўніцтва.
Асобная частка навучальнай праграмы будзе накіраваная на развіццё важных лідэрскіх кампетэнцый: прыняццё рашэнняў, майстэрства камунікацыі, кіраванне канфліктамі, праектаванне.
У праграме Акадэміі застанецца таксама месца для інтэграцыйных імпрэзаў.
Падрабязней з канцэпцыяй Акадэміі можна пазнаёміцца тут: