Польшча падаўжае праграму па сацыяльнай актывізацыі сталых людзей

Навіны → 17 чэрвеня 2020

Пакуль Беларусь яшчэ толькі спрабуе зацвердзіць Нацыянальную стратэгію «Годнае даўгалецце – 2020», у суседніх краінах ужо даўно дзяржавай штогод фінансуюцца сотні праектаў некамерцыйных арганізацый, скіраваных на паляпшэнне якасці жыцця і актывізацыю сталых людзей.

Так, у суседняй Польшчы толькі сёлета ў межах праграмы было выдаткавана 40 міліёнаў злотых (каля 10 міліёнаў еўра) на 300 праектаў, якія рэалізоўваліся ў розных рэгіёнах краіны. Усяго на конкурс было пададзена каля 2000 заявак ад розных грамадскіх, рэлігійных і іншых некамерцыйных арганізацый.

Новы этап праграмы разлічаны на 2021-2025 гг. Ён прадугледжвае павялічэнне памеру падтрымкі для праектаў, скіраваных на актывізацыю сталых людзей.

Праграма распачалася ў 2016 годзе. За гэты час было падтрымана 1,7 тыс праектаў, удзел у якіх узялі некалькі сотняў тысяч чалавек.

Гэта не адзіная польская ўрадавая праграма, скіраваная на падтрымку ініцыятыў на карысць сталых людей.

У межах праграмы Senior Plus падтрымку (напрыклад, на стварэнне цэнтраў дзённага знаходжання сталых людзей) могуць атрымаць мясцовыя ворганы ўлады. На рэалізацыю гэтай праграмы ўжо выдаткавана каля 60 млн злотых (прыкладна 15 млн еўра).

Польшча падаўжае праграму па сацыяльнай актывізацыі сталых людзей

Асобныя сродкі на падтрымку праектаў сталых людзей і праектаў на карысць сталых людзей рэгулярна праводзяць таксама мясцовыя самакіраванні польскіх мястэчак, гарадоў і рэгіёнаў.