Такую назву мела прэзентацыя Анжалікі Аношка, прадстаўленая ў час Форума “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”.
Старшыня праўлення міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне”, якое каардынуе ў Беларусі гэтую праграму, падзялілася з удзельнікамі Форума вынікамі даследавання эфектаў праграмы.
Пачынаючы з 2009 года ў межах праграмы было рэалізавана 115 праектаў ва ўсіх рэгіёнах краіны, скіраваных на паляпшэнне якасці жыцця былых вязняў нацызма і іншых сталых людзей.
Праекты былі скіраваныя на стымуляванне сацыяльнай актыўнасці сталых людзей, развіццё і паляпшэнне якасці сацыяльных паслуг, працу з культурай памяці і ўмацаванне дыялога паміж пакаленнямі.
На думку Анжалікі Аношка, рэалізацыя праграмы ў Беларусі паспрыяла развіццю інавацыйных форм працы са сталымі людзьмі, развіццю арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць у гэтым кірунку.
Яшчэ адну цікавую прэзентацыю, якая тычыцца даследавання патрэбаў сталых людзей – удзельнікаў праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, прадставіў на Форуме Леанід Каліценя.
На яго думку, удзельнікаў праграмы можна падзяліць на чатыры ўмоўныя групы з вельмі рознымі характарыстыкамі і патрэбамі:
- «Сямейные людзі»
- «Общественники- затейники»
- «Домоседы- затворники»
- «Спажыўцы гурткоў»
Леанід робіць выснову, што інтарэсы кожнай з гэтых груп супрацьлеглыя і гэта трэба ўлічваць пры планаванні праграм для сталых людзей (асабліва адукацыйных).
Форум “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” адбыўся 1-2 кастрычніка ў Мінску і быў арганізаваны кааліцыяй “За годнае даўгалецце”, у склад якой уваходзіць і міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне“.
Чытайце таксама:
“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску праходзіць Форум годнага даўгалецця
Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума “Годнае даўгалецце”
Праект Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030” быў прадстаўлены ў Мінску
Форум “Годнае даўгалецце”: каментуюць арганізатары і эксперты
Фотасправаздачу з Форума глядзіце тут.
Фота Антона Сурапіна