Роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў

Навіны → 23 студзеня 2021

Так называецца праект, які сёлета будзе рэалізоўваць кааліцыя “За годнае даўгалецце“.

У межах праекта запланаваны навучальныя візіты ва Украіну і Нямеччыну, арганізацыя стажыровак унутры краіны, выданне дапаможніка пра тое, як зрабіць свае гарады і супольнасці прыязнымі для сталых людзей.

У межах праекта запланаваны таксама Акадэмія лідараў залатога ўзросту і другі Міжнародны Форум “Годнае даўгалецце”.