Рэкамендацыі да працоўнага плану па рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі будуць сфармуляваныя па выніках Форума актыўнага даўгалецця, які адбудзецца 1-2 кастрычніка.
Такое рашэнне было прынята на сустрэчы аргкамітэту Форума, якая адбылася 22 ліпеня ў Мінску.
Асноўная частка праграмы Форума будзе складацца з трох тэматычных дыскусій, якія будуць тычыцца патрэбаў сталых людзей, вобраза сталых людзей у грамадстве і старэння як сферы адказнасці кожнага.
Скразной тэмай Форуму стане міжсектарнае і міжведамаснае ўзаемадзеянне, скіраванае на планаванне і рэалізацыю дзеянняў, звязаных са старэннем насельніцтва ў нашай краіне.
Гэтая тэма з’яўляецца асабліва актуальнай зараз, калі ў краіне на фінішнай стадыі знаходзіцца распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва.
Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі розных структур улады, дзяржаўных, грамадскіх, акадэмічных і камерцыйных арганізацый, актыўныя сталыя людзі, міжнародныя эксперты.
Арганізатарам Форума з’яўляецца кааліцыя “За годнае даўгалецце”.
У склад аргкамітэту Форума ўваходзяць таксама прадстаўнікі Навукова-даследчага інстытуту пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, Праграмы падтрымкі Беларусі федэральнага ўраду Германіі, Прадстаўніцтва Фонда ААН па народанасельніцтву (ЮНФПА).