Рыхтуем Тыдзень годнага даўгалецця

Навіны → 10 верасня 2020

Мерапрыемствы Тыдня, які будзе арганізаваны арганізацыямі і экспертамі – сябрамі кааліцыі “За годнае даўгалецце”, пройдуць з 28 верасня па 4 кастрычніка.

Такое рашэнне было прынятае ў час онлайн-сустрэчы сябраў кааліцыі, якая адбылася 10 верасня.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што ў цяперашняй сітуацыі ў краіне надзвычай важна не пакінуць сталых людзей сам на сам з праблемамі, з якімі яны сутыкаюцца.

У межах Тыдня сіламі сябраў плануецца арганізаваць шэраг самых разнастайных мерапрыемстваў, якія дапамогуць сталым людзям атрымаць інфармацыю пра магчымасці сацыяльнай, псіхалагічнай, медыцынскай дапамогі, набыцця карысных ведаў і ўменняў.

Частка мерапрыемстваў Тыдня будзе адрасаваная спецыялістам, якія працуюць са сталымі людзьмі.

Прапанаваць сваё мерапрыемства ў праграму Тыдня можна з дапамогай простай формы заяўкі, якую трэба запоўніць да 22 верасня.