Сярэдні ўзровень задаволенасці сталых беларусаў сваім жыццём складае 6,4 па 10-бальнай шкале. Чым жывуць, у чым маюць патрэбы і да чаго імкнуцца жыхары нашай краіны ва ўзросце 55+? Гэтай тэме была прысвечаная адна з прэзентацый, прадстаўленых у час Форума “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”.
Вынікі даследавання прадставілі супрацоўнікі Навукова-даследніцкага інстытута Міністэрства працы Наталля Мількота і Сяргей Капусцін.
Што ж замінае беларусам ва ўзросце адчуваць сябе больш шчаслівымі? Вось толькі некалькі фактараў:
- Кожны шосты сталы чалавек жыве без выгодаў (гарачая вада, каналізацыя)
- кожны пяты кепска ацэньвае стан свайго здароўя
- 2/3 сталых людзей адзначаюць празмерна высокі для іх кошт лекаў
- кожны трэці жыве адзінока
- кожны чацьвёрты беларус адзначае, што пасля выхаду на пенсію якасць жыцця істотна пагоршылася
- толькі 4% апытаных адказалі, што пенсіі ім хапае на ўсё неабходнае. Пры гэтым 40% сталых беларусаў пенсіі хапае толькі на прадукты
- 80% апытаных лічаць, што галоўную адказнасць за дабрабыт чалавека на старасці павінна несці дзяржава
- толькі 2% сталых беларусаў з’яўляюцца сябрамі грамадскіх арганізацый
- амаль 30% апытаных не карыстаюцца інтэрнэтам.
А вось як бачаць асноўныя патрэбы сталых людзей іншыя апытаныя ў час даследавання беларусы:
Чытайце таксама:
“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску праходзіць Форум годнага даўгалецця
Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума “Годнае даўгалецце”
Праект Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030” быў прадстаўлены ў Мінску
Форум “Годнае даўгалецце”: каментуюць арганізатары і эксперты
Фотасправаздачу з Форума глядзіце тут.
Фота Антона Сурапіна