Старасці больш няма? – стартаваў першы выпуск праграмы “Месца Сустрэчы Дыялог”

Навіны → 30 мая 2020

Ці змяніліся стэрэатыпы грамадства ў дачыненні да старасці і ўзросту, як большасць людзей сталага ўзросту праводзяць жыццё на пенсіі, што ў гэтым плане раяць рабіць эксперты разглядалі на сустрэчы 29 траўня на ток-шоу “Месца Сустрэчы Дыялог”.

“Старасці больш няма?” – вакол гэтага пытання разгортвалася размова падчас праграмы, гасцямі якой былі: кіраўніца МГА“Узаемапаразуменне” г. Мінск Анжаліка Аношка, старэйшы выкладчык эканамічнага факультэта ГДУ ім. Скарыны Святлана Лін, выканаўчы дырэктар ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў”, кіраўніца праекта “Універсітэт Трэцяга ўзросту” Алена Станіслаўчык, начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Галіна Мароз.

“На сённяшні дзень колькасць людзей у свеце ва ўзросце ад 65 гадоў і вышэй складае 9%”, – кажа Святлана Лін. – Найбольш паспяховы раён па ўзроўню старэння – Мінскі, аднолькавы ўзровень старэння ў Гомельскай, Брэсцкай і Магілёўскай вобласці”.

“З аднаго боку мы дасягнулі вельмі вялікіх поспехаў у падаўжэнні жыцця людзей, – зазначыла Анжаліка Аношка. – Чалавецтва дасягнула поспехаў, але яно не аказалася падрыхтаваным да пытання “А што ж з гэтым зрабіць?”.

Наконт стэрэатыпаў аб старэнні чалавецтва. Эксперты зазначылі, што стэрэатыпы нараджаюцца ў грамадстве, то бок грамадства трансліруе тое, што чалавек сам думае пра сябе.

“Працаваць проста са стэрэатыпамі не вырашыць нічога, трэба змяняць, але адначасова трэба ствараць умовы, каб людзі раўнуючы стэрэатыпы, знаходзілі спосабы для самарэалізацыі”, – сказала Анжаліка Аношка.

“Старасць і пенсійны ўзрост – гэта два розныя паняцці. Таму што старасць з пункту гледжання псіхалогіі – гэта вельмі суб’ектыўны працэс, магчыма хтосьці сябе ў 40 адчувае старым, а ў 80 хтосьці маладым, – падзялілася псіхолаг Алена Яшчанка.

Выхад на пенсію з пункту гледжання псіхалогіі з’яўляецца крызісным і да яго, безумоўна трэба рыхтуецца”, – дадала Алена.

Таксама падчас праграмы разглядалі Стратэгію Актыўнага Даўгалецця.

Пад канец праграмы кіраўніца МГА“Узаемапаразуменне” Анжаліка Аношка падкрэсліла: “Нам неабходна прыняць той факт, што ў пэўным узросце ў нас з’яўляюцца некаторыя асаблівасці, якія чалавек павінен прыняць і навучыцца задавальняць сябе на столькі, на колькі гэта не перашкаджае эгаізму другога”.

Поўны запіс ток-шоу “Месца Сустрэчы Дыялог” ад 29.05.2020 можна паглядзець ніжэй.

“Месца Сустрэчы Дыялог” – гэта цыкл ток-шоу аб старэнні ў Беларусі і яго асаблівасцях. У чатырох перадачах эксперты падымуць пытанні аб праблемах былых вязняў нацыянал-сацыялізму, эйджызме, дэменцыі, адукацыі ў сталым узросце, аб праектах гуманітарнай праграмы месца сустрэчы: дыялог. Місце зустрычі: Діалог. reffpunktDialog і многае іншае.
Ток-шоў ствараецца пры фінансавай падтрымцы нямецкага федэральнага фонду EVZ Foundation, МГА“Узаемапаразуменне”.