Ствараецца інтэрактыўная мапа “Залаты ўзрост”

Навіны → 4 ліпеня 2019

На ёй будуць адзначаныя адрасы беларускіх некамерцыйных арганізацый, якія працуюць са сталымі людзьмі, а таксама апісаныя паслугі гэтых арганізацый.

Стварэнне мапы ініцыявана кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.

Для збора інфармацыі, неабходнай для стварэння мапы, распрацавана даступная па гэтай спасылцы анкета, якую неабходна запоўніць да 31 ліпеня.

Ужо зараз запоўніла анкету 19 арганізацыі: 7 гарададскіх аб’яднанняў, 3 прыватныя ўстановы, 2 тырытырыяльныя цэнтры і іншыя.