У Беларусі створаны першы Віртуальны ўніверсітэт для сталых людзей

Навіны → 25 студзеня 2021

З дапамогай гэтай адукацыйнай пляцоўкі сталыя людзі могуць дыстанцыйна атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні.

На пляцоўцы размяшчаюцца карысныя відэа, запісы вебінараў, інфармацыя аб анлайн курсах і іншых занятках і сустрэчах, у якіх можна ўдзельнічаць дыстанцыйна.

Віртуальны ўніверсітэт быў створаны восенню 2020 г. на базе першага беларускага “Універсітэта Залатога ўзросту”, які з 2010 г. працуе ў Гродне.

Стварэнне Віртуальнага ўніверсітэта паскорыла пандэмія, з-за якой усе заняткі “Універсітэту Залатога Веку” былі пераведзены вясной мінулага года ў анлайн фармат. Стваральнікамі віртуальнага ўніверсітэта сталі дзве беларускія арганізацыі, якія ўваходзяць у склад AgeNet: грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый