Яе мэтай з’яўляецца стварэнне ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу сталых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця з дапамогай сістэмнай адаптацыі дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да праблемы сталення насельніцтва.
У Стратэгіі пералічаны 6 асноўных задач:
1. забеспячэнне абароны правоў і годнасці сталых грамадзян, стварэнне ўмоў для іх сацыяльнай уключанасці і ўсебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства;
2. стымуляванне больш працяглага працоўнага жыцця, фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу сталых грамадзян;
3. забеспячэнне магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця, пашырэнне доступу да атрымання адукацыі і павышэння кваліфікацыі;
4. стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага даўгалецця;
5. развіццё сацыяльнага абслугоўвання для забеспячэння годнай якасці жыцця сталых грамадзян;
6. стварэнне адаптаванай да патрэбаў сталых грамадзян інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці.
Актыўны ўдзел у распрацоўцы Стратэгіі бралі сябры кааліцыі “За годнае даўгалецце“. Чатыры прадстаўнікі кааліцыі ўваходзілі ў працоўную групу пры Міністэрстве працы, якое адказвала за распрацоўку канцэпцыі Стратэгіі. Да апошняга моманту дакумент называўся “Нацыянальная стратэгія годнага даўгалецця” (менавіта такая назва была прапанавана кааліцыяй), але Савет Міністраў зацвердзіў назву Нацыянальная стратэгія “Актыўнае даўгалецце-2030”.