Усясветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла Дэкаду здаровага старэння

Навіны → 19 ліпеня 2019

Дзесяцігоддзе здаровага старэння ахопіць перыяд з 2020 да 2030 гг. Ініцыятыва скіраваная на аб’яднанне намаганняў урадаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, міжнародных ўстановаў, экспертаў, навукоўцаў, сродкаў масавай інфармацыі і прыватнага сектару для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей і іх атачэння.

Эксперты арганізацыі адзначаюць, што тэрмінова неабходна дзесяцігоддзе ўзгодненых глабальных дзеянняў па пытаннях здаровага старэння.

У свеце ўжо больш за мільярд чалавек ва ўзросце ад 60 гадоў і больш.

Большасць з іх жыве ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем прыбытку. Шмат хто не мае доступу нават да асноўных рэсурсаў, неабходных для годнага жыцця.

Дэкада ініцыяваная неабходна для таго, каб змяніць стаўленне да пытання старэння, якое павінна ўспрымацца не як праблема, а як магчымасць.

Паводле класіфікацыі Усясветнай арганізацыі аховы здароўя,  здаровае старэнне (Healthy Aging) – гэта працэс развіцця і падтрымкі функцыянальных магчымасцяў, якія забяспечваюць дабрабыт у сталым веку, а менавіта:

– задавальняць свае асноўныя патрэбы;

– вучыцца, расці і прымаць рашэнні;

– быць мабільным;

– будаваць і падтрымліваць адносіны; 

– рабіць свой унёсак у грамадства.

Аўтары ініцыятывы лічаць, што здаровае старэнне можа быць забяспечана кожнаму чалавеку. Для гэтага неабходна інакш падыходзіць да самога паняццю здаровага старэння і разглядаць яго ня як адсутнасць хвароб, а як працэс, у межах якога павінна быць забяспечана захаванне і павышэнне функцыянальных магчымасцяў, што дазваляе сталым людзям жыць у адпаведнасці са сваімі каштоўнаснымі ўстаноўкамі і ўяўленнямі пра сябе.

Функцыянальныя магчымасці вызначаюцца не толькі фізічнымі і кагнітыўнымі здольнасцямі чалавека, але і яго фізічным і сацыяльным асяроддзем.

І тое, і іншае павінна быць аб’ектам прыярытэтнай увагі з боку палітыкаў і грамадства.

Пагартаць праект праграмы дзеянняў у межах Дэкады можна ніжэй.

Decade ageing-proposal-ru from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Можна таксама пакінуць свае прапановы і рэкамендацыі па змесце гэтага дакуманта.