1 кастрычніка ўвесь свет адзначае Дзень сталага чалавека. Гэтая дата закліканая яшчэ раз прадэманстраваць сваю павагу да сталых людзей, звярнуць увагу на пытанні і праблемы, якія іх хвалююць, забяспечыць ім якасную сацыяльную, медыцынскую, псіхалагічную падтрымку, стварыць умовы для развіцця і адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Сябры кааліцыі “За годнае даўгалецце” шчыра віншуюць усіх сталых беларусаў, актывістаў і валанцёраў грамадскіх арганізацый, спецыялістаў дзяржаўных, камерцыйных і акадэмічных установаў, якія намагаюцца зрабіць жыццё сталых людзей як мага больш якасным!
Разам за годнае даўгалецце!