Віртуальны Універсітэт Залатога Веку шукае выкладчыкаў на новы сезон

Навіны → 24 студзеня 2022

Заняткі новага сезона ВУЗВ распачнуцца ўжо ў сярэдзіне лютага. Заявіць свае заняткі ў праграму заняткаў ВУЗВ можа любы ахвотны.

Што такое ВУЗВ?

Гэта адукацыйная пляцоўка для сталых людзей і людзей іншых пакаленняў, якія хочуць развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.

Паглядзець, якія лекцыі і курсы праходзілі раней у межах ВУЗВ, можна тут.

Якія бонусы чакаюць выкладчыкаў?

Новы досвед, шчырая падзяка ад студэнтаў, інфармацыя пра вас на сайце ВУЗВ і ў нашых сацыяльных сетках.

Тэмы заняткаў могуць быць самымі рознымі:

– мастацтва,

– гісторыя,

– здароўе,

– адукацыя,

– кіно,

– падарожжы,

– псіхалогія,

– інфармацыйныя тэхналогіі,

– фінансы і іншыя.

Калі Вы хочаце праводзіць онлайн-заняткі ў Віртуальным Універсітэце Залатога Веку – запоўніце анкету па гэтай спасылцы і арганізатары ВУЗВ звяжуцца з вамі ў бліжэйшы час.