Гэта добрая магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі са сталымі людзьмі, якім зараз так патрэбная падтрымка.
Віртуальны універсітэт дзейнічае на базе гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” і мае сваёй мэтай пашырэнне доступу сталых людзей да адукацыі.
Зараз стваральнікі Віртуальнага ўніверсітэту плануюць чарговы цыкл адкрытых лекцый і заняткаў, якія будуць адбывацца з лютага па май 2021 г.
Вы можаце прапанаваць адну тэму заняткаў, якія правядзеце праз ZOOM, а можаце заявіць цэлы цыкл такіх заняткаў альбо свой тэматычны онлайн клуб.
Тэмы могуць быць самыя розныя: мастацтва, гісторыя, здароўе, адукацыя, кіно, падарожжы, псіхалогія, інфармацыйныя тэхналогіі, фінансы і г.д.
Для каго: для сталых людзей з усёй краіны, якія хочуць развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.
Якія бонусы для вас: новы досвед, шчырая падзяка ад сталых студэнтаў, інфармацыя пра вас на сайце ВУЗВ і ў нашых сацыяльных сетках. Арганізатары шукацют таксама рэсурсы для хаця б сімвалічнай кампенсацыі за працу.
Дасылаць свае прапановы і запытваць дадатковую інфармацыю можна па адрасе uzv.hrodna@gmail.com (з пазнакай ВУЗВ)