З’явіўся новы канал збору для ахвяраванняў ад COVID-19

Навіны → 18 красавіка 2020

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа разам з сацыяльна адказнымі бізнэсамі і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ЮНФПА ў Беларусі запускае новы ўнікальны канал збору рэсурсаў на падтрымку кампаніі па абароне адзінокіх сталых людзей ад пандэміі каранавіруснай інфекцыі.

Дзякуючы інавацыйным распрацоўкам IT кампаніі Oyper, цяпер ахвяраванне можна зрабіць прама падчас прагляду відэароліка – дастаткова клікнуць на малюнак таго, што б вы хацелі «падарыць» валанцёру, сястры міласэрнасці або сацыяльнаму работніку, якія аказваюць дапамогу на даму сталым людзям.

Маска, пальчаткі, антысептык – усё гэта неабходна ім для таго, каб абараніць сябе і сваіх падапечных. Ахвяраванні адразу акумулююцца на рахунку Беларускага Чырвонага Крыжа.

Пад апекай сясцёр міласэрнасці медыка-сацыяльнай службы “Дапамога” Беларускага Чырвонага Крыжа – 1500 чалавек, якія маюць патрэбу ў даглядзе. У рэалізацыю супрацьэпідэмічных мер уцягнутыя супрацоўнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, валанцёры раённых і абласных арганізацый Беларускага Чырвонага Крыжа.

З 1 па 10 красавіка толькі валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа аказалі дапамогу па 996 запытах па дастаўцы рэцэптаў, 821 запыце па дастаўцы прадуктаў і яшчэ па 645 запытах, якія тычацца іншых патрэбаў (купля лекаў, аплата камунальных паслуг і т.д.). І гэта без уліку запытаў, якія бяруць на сябе сацыяльныя работнікі.

Гэты праект стаў прыкладам партнёрства Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) / the Belarus Red Cross Society, UNFPA Belarus/ЮНФПА ў Беларусі, IT кампаніі Oyper і тэлеканалаў тэлеканал ТНТ і тэлеканал БелМузТВ, якое ўзнікла ў адказ на тыя выклікі, якія сёння стаяць на парадку дня ўсяго грамадства і нікога не могуць пакінуць у баку.

Таксама нагадаем, што на базе Беларускага Чырвонага Крыжа створана інфалінія “Добры тэлефон” для сталых людзей (нумары мабільны 201 і стацыянарны 122) і распрацаваны інфармацыйныя матэрыялы, якія распаўсюджваюцца сярод мэтавай групы.