Жывіце напоўніцу! У любым узросце

Навіны → 9 жніўня 2022

Быць моднымі, пісаць кнігі, дбаць пра сваё здароўе, вывучаць новае і дзяліцца сваімі ведамі з іншымі, займацца любімымі справамі і атрымліваць ад гэтага задавальненне. Усё гэта магчыма, калі ты жывеш напоўніцу, клапоцішся пра сябе і свет навокал сябе.

Пра ўсё гэта кажуць героі роліка, які быў зняты ў межах праекта “Роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”, ініцыяванага кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.

Глядзіце і атрымлівайце задавальненне!