“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж

Навіны партнёраў → 9 снежня 2019

З нагоды міжнароднага дня валанцёра, які адзначаецца 5 снежня валанцёрская група Універсітэта Залатога Веку 6 снежня наведала Гродзенскую абласную арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж

Сустрэчу праводзілі дырэктарка арганізацыі Інэса Ларыонава і спецыяліст па працы з супольнасцямі Чырвонага Крыжа Алена Паўлюковіч.

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж
Інэса Ларыонава (зправа), Алена Паўлюковіч (злева)

Спецыялісты адразу далі магчымасць з дапамогай інтэрактыўнага практыкавання прадставіцца валанцёрам УЗВ, а затым больш падрабязна расказаць пра сябе і арганізацыю.

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж
Падрыхтоўка да практыкавання

У пачатку Інэса Ларыонава адзначыла: “Мы самая буйная гуманітарная арганізацыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца часткай Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца”.

Пасля Алена Уладзіміраўна расказала пра асноўныя віды дзейнасці Чырвонага Крыжа:

– Мы распаўсюджваем веды аб міжнародным гуманітарным праве і Чырвоным Крыжы, займаемся падрыхтоўкай і рэагаваннем на надзвычайныя і крызісныя сітуацыі, аказваем медыцынскую і сацыяльную дапамогу, інфармуем і навучаем насельніцтва па нашых напрамках дзейнасці, а таксама – дадала Алена. – У нас працуе служба вышуку Чырвонага Крыжа.

Яшчэ адной з важных дзейнасцей арганізацыі з’яўляецца дапамога  людзям, пацярпелым ад гвалту, людзям з інваліднасцю, сталым людзям, людзям з хранічнымі захворваннямі, а таксама ўсім асобам, якія знаходзяцца ў хісткім становішчы і маюць патрэбу ў дапамозе, – падкрэсліла Алена.

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж

Алена Паўлюкевіч таксама расказала пра валанцёраў Чырвонага Крыжа.

Затым у валанцёраў УЗВ была магчымасць паглядзець памяшканні Чырвонага Крыжа.

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж

У Чырвоным Крыжы ёсць тры памяшканні ў якіх могуць займацца дзеці з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж
Адно з памяшканняў у якім могуць займацца дзеці

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “, – кажа дырэктарка Чырвонага Крыжа і дадае: Не важна колькі дзён у тваім жыцці, а важна колькі жыцця ў тваім дні”.

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж

Напрыканцы візіта студэнты УЗВ пакінулі пажаданні для Чырвонага Крыжа.

“Выратаваць усіх не ў нашых сілах, але дапамагчы кожнаму мы можам “: студэнты УЗВ наведалі Чырвоны Крыж

Валанцёрская група УЗВ працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнасць і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.