Для чатырох з 11 сябраў Рады гэта будзе першы досвед працы ў структуры самакіравання УЗВ.
Справаздачна-выбарчы сход УЗВ праходзіў 23 студзеня. Ён распачаўся са справаздачы старшыні Рады Ларысы Кіркевіч пра дзейнасць сябраў Рады за папярэднія два гады.
Спадарыня Ларыса абазначыла самыя важныя мерапрыемствы, якія адбываліся 2018-2019 гг. Сярод іх былі не толькі імпрэзы, арганізаваныя ў межах УЗВ, але і буйныя міжнародныя мерапрыемствы кшталту Форума годнага даўгалецця, арганізаваныя з удзелам сябраў Рады.
Пасля справаздачы слухачы УЗВ прапаноўвалі кандыдатаў, якіх яны хацелі б бачыць у складзе новай Рады.
У выніку ў склад абноўленай Рады ўвайшлі 11 студэнтаў праграмы.
Ужо на наступным тыдні адбудзецца паседжанне абноўленай Рады, дзе будуць перагледжаныя абавязкі сябраў і запланавана праца на бліжэйшы час.
Ну а папярэдні склад Рады атрымаў падзякі за сваю адданую працу і “цёплыя сэрцы” на памяць аб УЗВ.
Больш фота глядзіце па спасылцы.