Абраны новы склад Рады “Універсітэту Залатога Веку”

Навіны партнёраў → 28 студзеня 2020

Для чатырох з 11 сябраў Рады гэта будзе першы досвед працы ў структуры самакіравання УЗВ.

Справаздачна-выбарчы сход УЗВ праходзіў 23 студзеня. Ён распачаўся са справаздачы старшыні Рады Ларысы Кіркевіч пра дзейнасць сябраў Рады за папярэднія два гады.

Абраны новы склад Рады "Універсітэту Залатога Веку"
Старшыня Рады

Спадарыня Ларыса абазначыла самыя важныя мерапрыемствы, якія адбываліся 2018-2019 гг. Сярод іх былі не толькі імпрэзы, арганізаваныя ў межах УЗВ, але і буйныя міжнародныя мерапрыемствы кшталту Форума годнага даўгалецця, арганізаваныя з удзелам сябраў Рады.

Пасля справаздачы слухачы УЗВ прапаноўвалі кандыдатаў, якіх яны хацелі б бачыць у складзе новай Рады.

Абраны новы склад Рады "Універсітэту Залатога Веку"
Студэнты УЗВ прызналі дзейнасць Рады ў 2018-2019 гг. здавальняючай

У выніку ў склад абноўленай Рады ўвайшлі 11 студэнтаў праграмы.

Абраны новы склад Рады "Універсітэту Залатога Веку"

Ужо на наступным тыдні адбудзецца паседжанне абноўленай Рады, дзе будуць перагледжаныя абавязкі сябраў  і запланавана праца на бліжэйшы час.

Абраны новы склад Рады "Універсітэту Залатога Веку"
Новы склад Рады УЗВ

Ну а папярэдні склад Рады атрымаў падзякі за сваю адданую працу і “цёплыя сэрцы” на памяць аб УЗВ.

Абраны новы склад Рады "Універсітэту Залатога Веку"
Дырэктарка праграмы УЗВ Лана Руднік не пашкадавала добрых словаў для кожнага сябра Рады
Абраны новы склад Рады "Універсітэту Залатога Веку"
Новы і былы склад Рады

Больш фота глядзіце па спасылцы.