Адбылася першая сустрэча валанцёраў УЗВ-11

Навіны партнёраў → 5 лістапада 2019

4 лістапада ва “Універсітэце Залатога Веку” адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча валанцёрскай групы, на якой валанцёры прадставілі інфармацыю пра сябе і сваіх падапечных, а таксама абмеркавалі планы дзейнасці на будучы навучальны год.

На сустрэчу прыйшлі тыя, хто дапамагае сталым падапечным ужо не першы год, і тыя, хто будзе валанцёрыць толькі з гэтага навучальнага года.

Адбылася першая сустрэча валанцёраў УЗВ-11
Валанцёры УЗВ-11

Валанцёры абмеркавалі асноўны план працы на новы навучальны год.

Адбылася першая сустрэча валанцёраў УЗВ-11
Канспектуем планы працы

На сустрэчы каардынатарам валанцёрскай групы УЗВ-11 была выбрана Таццяна Таранка.

Адбылася першая сустрэча валанцёраў УЗВ-11
Стараста валанцёраў УЗВ-11

Таксама  былі абмеркаваны ідэі для віншаванняў са святамі сваіх падапечных.

У канцы сустрэчы ў цёплай абстаноўцы валанцёры паразмаўлялі аб сваіх падапечных.

Наталля Кавалеўскае расказвае аб сваёй маці 1931 года нараджэння.

– Марыя Акімаўна суседку па дому, якую я даглядаю ўжо некалькі год, – кажа старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч. – Мае патрэбу ў паходзе ў краму, у падняцці настрою ў цяжкія хвіліны, а таксама ў простай размове за кубкам гарбаты.

– Другая падапечныя – былы вязнік канцлагера і таксама мая былая калега па працы, – дзеліцца Ларыса. – У большасці мы з ёй падтрымліваем стасункі па тэлефоне.

Адбылася першая сустрэча валанцёраў УЗВ-11
Валанцёр двух падапечных Ларыса Кіркевіч

Наступная сустрэча валанцёраў адбудзецца 2 снежня.

Калі вы жадаеце далучыцца да працы валанцёрскай групы – тэлефануйце +375 29 292 01 81.

Валанцёрская група УЗВ працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Крыніца: сайт Універсітэту Залатога Веку.