Першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча валанцёрскай групы “Універсітэту Залатога Веку” прайшла 9 лістапада на якой валанцёры прадставілі інфармацыю пра сябе і сваіх падапечных, а таксама абмеркавалі планы дзейнасці на будучы навучальны год.
На сустрэчу прыйшлі тыя, хто дапамагае сталым падапечным ужо не першы год, і тыя, хто будзе валанцёрыць толькі з гэтага навучальнага года.
Так Аліна Філіпчык дапамагае сваёй свякрові, якая пражывае ў Гродна.
“Анастасія Пятроўна вельмі добры і цікавы чалавек, – кажа Аліна. – Я адзін-два разы на тыдзень наведваю яе і дапамагаю працай па дому. Святы мы праводзім разам, віншуем адзін аднаго і цешымся такімі момантамі”.
Пра працу са сваімі падапечнымі падзялілася і старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч.
Вось што яна кажа пра Марыю Акімаўну – суседку па дому, якую Ларыса даглядаю ўжо некалькі год.
– Другая падапечныя – былы вязнік канцлагера, а таксама мая былая калега па працы, – дзеліцца Ларыса. – У большасці мы з ёй падтрымліваем стасункі па тэлефоне, ад дапамогі па дому яна адказваецца – сын з унучкай дапамагаюць”.
Ларыса зазначыла, што ў апошнія часы яна стала заўважаць у падапечнай некаторыя прыкметы дэменцыі і ў сувязі з гэтым кажа, што было б карысным праслухаць некаторыя лекцыя псіхолагаў па правільнай камунікацыі менавіта з такімі сталымі людзьмі.
Ларыса Ганчар таксама расказала як праводзіла час са сваёй падапечнай Валянцінай Аляксандраўнай, якая ёй з’яўляецца цёцяй і хроснай мамай.
“Маёй цёці 90 гадоў і яна поўная жыцця і энергіі, – кажа Ларыса. – Мы з ёй часта любім хадзіць пешшу па вуліцам горада”.
Фотаздымкі з апошняй прагулкі Ларысы і Валянціны Аляксандраўны.
Наступная сустрэча валанцёраў запланавана на снежань.
Валанцёрская група УЗВ працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.