Першыя заняткі ў сябра кааліцыі “Універсітэту Залатога Веку” прайшлі 29 красавіка 2010 года. Удзел у іх брала каля 40 чалавек. Выпускнікамі 2019/2020 акадэмічнага года стала звыш 150 студэнтаў ва ўзросце 55 год і больш.
Сёлета ў межах УЗВ адбылося 950 заняткаў.
У сувязі з пандэміяй стацыянарныя заняткі Універсітэта былі прыпыненыя 16 сакавіка, але гэта не спыніла працу УЗВ.
Ужо праз тыдзень распачаліся онлайн заняткі курсаў і клубаў, якія працягваліся да канца красавіка.
За гэты час было праведзена 108 заняткаў!
Быў арганізаваны таксама цыкл адкрытых онлайн-лекцый УЗВ, удзел у кожнай з якіх бяруць не толькі студэнты УЗВ, але і ўсе ахвотныя з розных гарадоў краіны. Вядоўцамі такіх лекцыі былі эксперты, якія фізічна знаходзілся ў самых розных мясцовасцях – у Ізраілі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Польшчы, розных гарадах Беларусі.
Такія выклады будуць працягвацца да сярэдзіны траўня бягучага года.
А ў канцы месяцы ў онлайн фармаце адбудзецца ўрачыстае закрыццё ўжо 11-га па ліку акадэмічнага года УЗВ.
“Універсітэт Залатога Веку” быў заснаваны сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар“.
З 2015 г. праграма рэалізуецца сумесна з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.
Мэтай УЗВ з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную, сацыяльную актывізацыю, а таксама адстойванне іх правоў і інтарэсаў.