Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” распачаў падрыхтоўку да новага сезону

Навіны партнёраў → 12 ліпеня 2019

Ужо 38 патэнцыйных выкладчыкаў прыслалі свае заяўкі на правядзенне курсаў і клубаў УЗВ у 2019/2020 гг.

Разам з традыцыйнымі накірункамі навучання (замежныя мовы, кампутарныя курсы і інш.) у сёлетняй праграме з’явяцца і новыя прапановы.

Так, Наталля Кавалеўская заявіла клуб  “Арганічнае земляробства”, вядомы гарадзенскі псіхолаг Павел Джулай плануе весці курс “Псіхалогія жыцця”, а яго калега Святлана Кочатава – клуб “На шляху да сябе”. Новы клуб – “Таямніцы мастацтва”, будзе весці Любоў Зорына. Вікторыя Кавальчук заявіла курс пра эмацыйны інтэлект.

У праграме навучання з’явяцца і іншыя новыя адукацыйныя прапановы.

Прыём заявак на навучанне ва УЗВ пачнецца 2 верасня і будзе доўжыцца да 13 верасня.

Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” быў заснаваны ў красавіку 2010 г.

У мінулым акадэмічным годзе ў раскладзе працы УЗВ фігуравалі больш за 50 курсаў і клубаў.