Урачыстая вечарына, прысвечаная гэтай падзеі, адбылася 27 траўня ў Мінску.
Гісторыя арганізацыі пачалася ў 1989 годзе, калі тры актывісткі – Ганна Гурэвіч, Рэвека Шнайдэр і Соф’я Абрамава, узялі пад сваю апеку сталых габрэяў, якія жылі ў доме-інтэрнаце для адзінокіх людзей і людзей з інваліднасцю.
У 1991 годзе на базе гэтай валанцёрскай групы была заснаваная грамадская арганізацыя.
Сёння грамадская дабрачынная габрэйская арганізацыя “Хэсэд-Рахамім” з’яўляецца адной з самых буйных у краіне дабрачынных арганізацый.
Сябры арганізацыі займаюцца сацыяльнай, маральнай і матэрыяльнай падтрымкай найбольш сацыяльна-неабароненай часткі габрэйскай грамады краіны (сталых людзей, людзей з інваліднасцю і інш.), займаюцца аднаўленнем і захаваннем самабытнай культуры габрэйскага народа, ладзяць валанцёрскія і адукацыйныя праграмы на актуальную тэматыку.