“Я частка вялікага высакароднага руху”: студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі

Навіны партнёраў → 22 красавіка 2020

Мінімізаваць рызыку захворвання вірусам COVID-19 сябе і сваіх блізкіх, а таксама медыкаў і валанцёраў – такую мэту паставілі для сябе некаторыя студэнты “Універсітэту Залатога Веку” і пачалі шыць маскі.

Ала Дзенісенка

“З даўніх гадоў памятаю крылаты выраз: “Мы независимые люди, от нас ничего не зависит”…, – кажа Ала Дзенісенка.

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі

Так мы жылі многія дзесяцігоддзі, ды і цяпер працягваем, на жаль, так жыць. Але часам з’яўляецца шанец зрабіць нешта рэальна патрэбнае людзям, тут і цяпер.Для мяне асабіста гэты шанец з’явіўся, калі я даведалася, што валанцёры з усёй Беларусі аб’ядналіся ў рух ByCovid19 для аказання дапамогі нашым медыкам у барацьбе з эпідэміяй, – расказвае Ала. – У тым ліку шыюць ахоўныя маскі і камбінезоны.

Я вырашыла далучыцца да валанцёраў, бо маю шмат вольнага часу, знаходзячыся на самаізаляцыі, умею шыць, маю швейную машынку і аверлок.

Знайшла ў інтэрнэце іх чат, напісала, што хачу дапамагаць. І вось ужо амаль тыдзень я частка вялікага чалавечага высакароднага руху, – кажа Ала.

– Хтосьці арганізуе збор сродкаў, хтосьці закупляе матэрыялы, хтосьці кроіць, хтосьці развозіць. Я шыю. Шыю з таго, што прывезлі. Спачатку гэта былі маскі. Мне прывезлі пакет з тканінай і гумкамі. Сама краіла і шыла. Пашыла 90 штук.

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі
Маскі Алы Дзенісенкі

Потым прывезлі маскі з іншага матэрыялу, пашыла 40 штук.

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі

Пасля мяне спыталі, ці магу я шыць ахоўныя камбінезоны. Магу, вядома, іх ужо многія валанцёры да таго часу шылі, дзяліліся інфармацыяй і парадамі, і я ўжо ўяўляла сабе, як гэта трэба рабіць. Прывезлі мех нарыхтовак і матэрыялаў для камбінезонаў.

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі
Мех з нарыхтоўкамі для ахоўных камбенізонаў
"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі
Выкрайка для камбінезонаў

Пашыла першы, не абышлося без памылак, але цяпер дакладна ведаю, як я іх буду шыць.

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі
Ала Дзенісенка: “Магу шыць і камбінезоны”

Камбінезоны шыюць з спанбонда, яны аднаразовыя, але ва ўмовах недахопу ўсяго, я лічу, могуць стаць і шматразовымі, – кажа Ала.

– Медыкі іх апрацоўваюць як могуць і носяць да дзірак. Таму шыем, шыем і шыем. Парадокс – ужо наладзілі здабычу матэрыялаў, ёсць каму кроіць – не хапае швачак.

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі

Вось так я праводжу свой час, знаходзячыся на свядомай самаізаляцыі, – кажа Ала.

Тамара Герасіменка:

– Першую маску я пашыла прыкладна 10 год назад, але нагода была зусім іншая, – кажа Тамара, – у шмат разоў боль прыемная: – нараджэнне ўнукаў.

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі
Тамара Герасіменка

Карысталася тады пашытай уласнымі рукамі маскай, каб бяспечна іх адведваць.

Цяпер па сваёй ініцыятыве пашыла знаёмым, сябрам, дзецям, таксама і сабе, – дзеліцца Тамара.

Адразу ў дзяцей была рэакцыя: “Не трэба!”, а цяпер з радасцю карыстаюцца.

Схему для пашыву ні ў каго не запазычваю – шыю па сваёй, – прызнаецца Тамара. – Выкарыстоўваю для масак тканіну з лёну і трыкатаж.

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі
“Схему для пашыву ні ў каго не запазычваю”

Маску я нашу пры выхадзе на вуліцу. Зручна: прыйшоў, памыў, высушыў і ізноў можна карыстацца. Яны шматразовыя, і гэта сапраўды так, бо не ведаю, калі прыйдзецца замяніць тую, якой зараз карыстаюся.

Ларыса Ганчар таксама паклапацілася пра сябе і сваім блізкіх, пашыўшы маскі.

Таццяна Шапель

"Я частка вялікага высакароднага руху": студэнты УЗВ шыюць ахоўныя маскі

Падчас самаізаляцыі я, у асноўным, сяджу дома і вырашыла зрабіць добрую справу – пашыць пару ахоўных масак, – кажа Таццяна.

Так у мяне атрымалася пашыць 68 масак. Я раздала тым, хто меў у іх патрэбу. 

Таксама чытайце:

Ёга, карціны, вывучэнне радаводу, вырошчванне кветак: студэнты УЗВ распавядаюць, як праводзяць незапланаваныя канікулы

Студэнты УЗВ рыхтуюцца да Пасхі