“Ён прызначаны для ўсіх, каму цікавая і важная тэма псіхічнага здароўя” – выйшаў першы нумар часопіса “Галасы”

Навіны партнёраў → 3 чэрвеня 2020

ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» выдала першы ў гэтым годзе выпуск часопіса «Галасы», прысвечанага тэме псіхічнага здароўя.

“На старонках часопіса мы аб’ядналі міжнародны і беларускі вопыт у галіне аховы псіхічнага здароўя, прыклады ініцыятыў, меркаванні экспертаў і навіны ў сферы, – кажуць аўтары часопіса. – Ён прызначаны для ўсіх, каму цікавая і важная тэма псіхічнага здароўя”.

У нумары раскрыты тэмэ каранавіруса, парады для падтрымкі псіхічнага здароўя, уплыў пандэміі на фізічнае і псіхічнае здароўе, шляхі знаходжання свайго work-life balance.

"Ён прызначаны для ўсіх, каму цікавая і важная тэма псіхічнага здароўя" - выйшаў першы нумар часопіса "Галасы"

Часопіс будзе выходзіць у рамках праекта “сацыяльны дыялог на пачатковым этапе развіцця сістэмы сацыяльнай падтрымкі людзей з псіхічнымі захворваннямі на ўзроўні мясцовай супольнасці”, якая рэалізуецца ў рамках праграмы падтрымкі малых грантаў пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь U. S. Embassy Minsk, Belarus.

Азнаёміцца з часопісам можна ніжэй.