Кацярына Сяргеява: “Няма сэнсу ладзіць вайну, калі ў госці заявіўся спадар Альцгеймер”

Навіны → 31 сакавіка 2020

Дабрачынная габрэйскай арганізацыяй “ХЭСЭД-Рахамім” 29 сакавіка ў межах праекта “Сябры дэменцыі” арганізавала чарговую сустрэчу па прафілактыцы дэменцыі і дапамозе людзям, якія жывуць з ёй.

У сувязі з пандэміяй сустрэча, якую вяла экспертка “ХЭСЭД-Рахамім” Кацярына Сяргеява, праходзіла ў дыстанцыйнай форме.

Сустрэча тычылася найперш арганізацыі эфектыўнай камунікацыі і вывучэння наглядных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць у працы з дэментнымі людзьмі.

Кацярына Сяргеява: "Няма сэнсу ладзіць вайну, калі ў госці заявіўся спадар Альцгеймер"

Кацярына дэманстравала рознага кшталту практыкаванні, якія ўдзельнікі з лёгкасцю выконвалі і дзяліліся зваротнай сувяззю.

Кацярына Сяргеява: "Няма сэнсу ладзіць вайну, калі ў госці заявіўся спадар Альцгеймер"

Падчас выступу лектар зазначыла, якое важнае месца займае невербальная камунікацыя з людзьмі, якія маюць дэменцыю.

“Мне падаецца сустрэча прайшла плённа, – дзеліцца Кацярына пасля выбінара. – Удзельнікі актыўна працавалі і праяўлялі сваю зацікаўленасць”.

Сустрэчу ў такім  фармаце я праводзіла не ўпершыню, 3 2011 практыкую такую дзейнасць.

Мяне вельмі парадавала, што ўдзельнікі выконвалі практыкаванні і давалі зваротную сувязь, хоць у выглядзе каментароў, – прызнаецца Кацярына.

Падчас сённяшняй сустрэчы выявілася, што многія з удзельнікаў нашага трэнінгу маюць у сваім акружэнні людзей з дэменцыяй.

Хачу адзначыць, што няма сэнсу ладзіць вайну, калі ў госць нечакана заявіўся спадар Альцгеймер. Пакуль у яго ёсць жаданне быць з чалавекам да канца дзён, важна кожнаму з нас навучыцца яго заўважаць, а ў складаную хвіліну працягваць руку дапамогі і быць сябрам для чалавека, які жыве з дэменцыяй, – кажа Кацярына.

Ларыса Кіркевіч (старшыня Рады Універсітэту Залатога Веку):

Кацярына Сяргеява: "Няма сэнсу ладзіць вайну, калі ў госці заявіўся спадар Альцгеймер"
Ларыса Кіркевіч

– Мне было камфортна працаваць у час сустрэчы з Кацярынай, хоць і ў новым для мяне фармаце, – кажа Ларыса.

Інфармацыя, пададзеная у час выбінара, для мяне была карыснай, а практыкаванні – цікавымі.

Асабліва спадабалася практыкаванне з люстрам, калі трэба было перамаляваць малюнак нязвыклай для цябе рукой, гледзячы ў люстра. Былі і іншыя практыкаванні, якія Кацярына дэманстравала ў нас ва Універсітэце на Школе Здаровага Даўгалецця.

Таццяна Таранка (студэнтка Універсітэту Залатога Веку, стараста валанцёрскай групы):

Кацярына Сяргеява: "Няма сэнсу ладзіць вайну, калі ў госці заявіўся спадар Альцгеймер"
Таццяна Таранка

– Спадабалася, што было шмат практыка-арыентаваных матэрыялаў.
Часам у паўсядзённасці я сустракала людзей, у якіх былі бачныя прыкметы дэменцыі, але гэтага я тады яшчэ не ведала.

Веды, якія Кацярына дала нам за дзве сустрэчы, я лічу вельмі карыснымі для кожнага чалавека, нават і для таго, хто ніколі не чуў пра дэменцыю.

Але я адчуваю, – прызнаецца Таццяна, – што я яшчэ не гатовая сама праводзіць падобнага кшталту трэнінгі па прафілактыцы дэменцыі, трэба яшчэ навучацца.

З прэзентацый Кацярыны Сяргеевай, якая была прадстаўлена ўдзельнікам трэнінгу на другой сустрэчы, можна пазнаёміцца ніжэй.