Прапановы па забеспячэнні ўмоў для актыўнага даўгалецця ў Кобрынскім рэгіёне абмяркоўваліся 4 верасня на Круглым стале ў мясцовым райвыканкаме.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні, якія хвалююць сёння сталых людзей, агучылі прапановы ў рэгіянальную праграму «Сацыяльная інтэграцыя інвалідаў і сталых грамадзян» на 2020 год.
У прыватнасці, было прапанавана стварыць Гарадскую Раду сталых людзей, правесці даследаванне патрэбаў сталых жыхароў Кобрыншчыны, спраўдзіць, наколькі гарадское асяроддзе прыязнае да сталых людзей.
Удзельнікі сустрэчы таксама заклікалі надаваць больш увагі папулярызацыі здоровага ладу жыцця ў сталым узросце, трансляванні ў СМІ пазітыўнага вобраза актыўнага сталага чалавека.
Удзельнікі сустрэчы ініцыявалі таксама правядзенне штогадовага фестывалю сталых людзей у Кобрыне.
Агучаныя ў час Круглага стала пытанні і прапановы сталі вынікам цыклу сустрэч, якія арганізатары і студэнты кобрынскага “Універсітэту Залатога Веку” ладзілі на працягу апошніх месяцаў для жыхароў некалькіх аграгарадкоў, а таксама горада Высокае ў Камянецкім раёне.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый і сталыя людзі.