На старт, увага! Марш! Універсітэт Залатога Веку пачынае набор студэнтаў

Навіны партнёраў → 9 жніўня 2019

Запіс на ўдзел у 11 акадэмічным сезоне УЗВ распачнецца 2 верасня.

Сёлета да паслугаў навучэнцаў УЗВ будзе прадстащлена звыш 40 розных курсаў і клубаў. Разам з ужо традыцыйнымі кампутарнымі курсамі і курсамі замежных моваў, рукадзелля, хорам, рознымі відамі гімнастыкі ў праграме УЗВ з’явяцца і навінкі.

Студэнты УЗВ змогуць спасцігаць сакрэты арганічнага земляробства, разбірацца з таямніцамі мастацтва і эмацыйнага інтэлекту. Вядомы гарадзенскі псіхолаг Павел Джулай плануе весці курс “Псіхалогія жыцця”. У праграму УЗВ вяртаецца і курс назіранняў за птушкамі, які так палюбіўся многім студэнтам у мінулым годзе.

Запіс на навучанне пачнецца 2 верасня і будзе доўжыцца да 13 верасня.

Стаўшы студэнтам Універсітэту Залатога Веку, можна:

  • палепшыць здароўе
  • падарожнічаць у розныя цікавыя месцы
  • зрабіць тое, што не паспелі падчас вашай працоўнай кар’еры
  • апынуцца ў віры студэнцкага і грамадскага жыцця з новымі знаёмствамі і ўражаннямі, цікавымі падзеямі і адчуваннем сваёй запатрабаванасці
  • набыць веды і ўменні, якія дапамогуць вам якасна жыць
  • новых сяброў і цікавую кампанію людзей рознага ўзросту
  • магчымасць рэалізаваць свае мары і інтарэсы і многае іншае.
На старт, увага! Марш! Універсітэт Залатога Веку пачынае набор студэнтаў

Як стаць студэнтам УЗВ?

1) Прачытаць абвестку

2) Запісацца на прэзентацыю па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС) з 2 да 13 верасня з 10.00 да 16.00.

3) Прыйсці на прэзентацыю 16 – 20 верасня па адрасе вул. Будзёнага 48а-86

4) Запісацца на курсы і клубы, якія цікавяць з 23  па 28 верасня

5) Падпісаць дамову на навучанне 30 верасня – 4 кастрычніка

6) Аплаціць удзел у праграме 30 верасня – 8 кастрычніка

7) Прыйсці на ўрачыстае адкрыццё адзінаццатага набору УЗВ 10 кастрычніка