Чарговы сход валанцёрскай групы студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” прайшоў 2 снежня.
На сустрэчы былі запоўнены дзённікі валанцёра, абмеркавана зробленая праца з падапечнымі і спланаваны далейшы план дзейнасці як валанцёрскай групы, так і кожнага валанцёра асобна.
Тамара Мухіна распавяла ўдзельнікам сустрэчы пра сваю падапечную.
У бліжэйшых планах валанцёраў УЗВ: павіншаваць сваіх падапечных з навагоднімі святамі, паўдзельнічаць у чэленджы валанцёраў, а таксама 6 снежня наведаць Гродзенскі Чырвоны Крыж.
Валанцёрская група УЗВ працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнасць і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.