Розныя мадэлі працы з людзьмі з кагнітыўнымі парушэннямі абмяркоўваліся у час семінара, арганізаванага 13-14 чэрвеня дабрачынным грамадскім яўрэйскім аб’яднаннем “Хэсэд-Рахамім”.
Удзел у семінары “Дэменцыя як новы сацыяльны выклік” брала больш за 100 прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з усёй краіны.
У час семінара былі разгледжаны мадэлі працы з людзьмі з кагнітыўнымі парушэннямі: у стацыянарных установах, у цэнтрах дзённага знаходжання і ў хатніх умовах.
Наталля Мількота, загадчыца аддзела развіцця інавацыйных форм сацыяльнага абслугоўвання Навукова-даследніцкага інстытута пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, распавяла пра ролю сістэмы сацыяльнай абароны ў павышэнні якасці жыцця сталых людзей і прадставіла навуковае выданне “Дапаможнік для кіраўнікоў і спецыялістаў “Дэменцыя як новы сацыяльны выклік”.
Людміла Жылевіч, галоўны герантолаг Міністэрства аховы здароўя, распавяла аб комплексным герыятрычным аглядзе і аб узаемадзеянні з сацыяльнымі службамі.
Удзельнікі семінара абмеркавалі падрыхтоўку і падтрымку спецыялістаў, патранажных работнікаў, якія працуюць з людзьмі з дэменцыяй, а таксама іх сваякоў.
Крыніца: старонка “Хэсэд-Рахамім” у ФБ.