На Міншчыне прайшлі “Гульні пакаленняў”

Навіны партнёраў → 20 жніўня 2019

Удзел у імпрэзе бралі былыя вязні нацысцкіх канцлагераў і гета, іншыя людзі ваеннага пакалення, а таксама іх блізкія.

На Міншчыне прайшлі "Гульні пакаленняў"

Праграма мерапрыемства складалася з забаўляльнай часткі і спартыўных гульнямў.

Усе ўдзельнікі мелі магчымасць атрымаць асалоду ад выдатных нумароў, якія падрыхтавалі для іх музычныя калектывы – ВIА «2+2» і ВIА «VIP» (г. Мар’іна Горка), “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак”, дзiцячы гурт парафіі Святога Антонiя «Пухавiцкiя пярлiнкi» і «Дрычаначка» (г. Мар’іна Горка) і інш.

На Міншчыне прайшлі "Гульні пакаленняў"

“Гульні пакаленняў” праходзілі ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў рамках праекта “Сувязь пакаленняў”, які Нацыянальны “Карытас” рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” (каардынатар праграмы ў Беларусі – Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Сярод гасцей мерапрыемства былі першы сакратар амбасады Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Магдалена Сiдаровiч, намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Надзея Цупа, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна Дзяніс Матусевіч, калегі з “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на чале з дырэктарам Андрэем Жылевічам.

Праект “Сувязь пакаленняў” “Карытас” рэалізуе з красавіка 2019 года. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца зніжэнне сацыяльнай ізаляванасці былых ахвяр нацызму і іншых катэгорый сталых людзей ваеннага пакалення, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, праз наведванне валанцёрамі іх дамоў і арганізацыю сумеснага вольнага часу разам з прадстаўнікамі малодшых пакаленняў.

Крыніца: старонка ў ФБ Caritas Belarus.