Стартаваў праект “АВТОЛАВКА” для дапамогі сталым людзям падчас COVID-19

Навіны партнёраў → 26 мая 2020

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” дапамагае рэалізовываць праект АВТОЛАВКА #STAYHOME , які накіраваны на дастаўку тыднёвага набору прадуктаў для адзінокіх пенсіянераў Ліёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

Мэта праекта – прывезці ежу 200 сталым людзям з Ліёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Гэты раён адзін з самых “няшчасных”, як па эпідэміялагічнай сітуацыі (тут зарэгістравана каля 60 выпадкаў COVID-19), так і па эканамічнай абстаноўцы.

Стартаваў праект "АВТОЛАВКА" для дапамогі сталым людзям падчас COVID-19

“Дзякуючы вам у нас атрымаецца прывезці 200 прадуктовых набораў адзінокім бабулям і дзядулям Ліёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Але мы не хочам спыняць збор і ўсталёўваем новую мэту!” – кажуць арганізатары праекта.

Усё, што будзе сабрана звыш 100% сыдзе на куплю прадуктовых набораў для сталых людзей з Гародскага раёна Віцебскай вобласці.

Разам з дыетолагам сабралі базавы набор прадуктаў, які дазволіць сталым людзям заставацца дома і не хадзіць у краму ў бліжэйшы час. Ён прадстаўляе ўсё неабходнае для жыцця ў самаізаляцыі.

Стартаваў праект "АВТОЛАВКА" для дапамогі сталым людзям падчас COVID-19

“Прынцып працы “Автолавки” вельмі просты: вы аплачваеце набор прадуктаў на гэтай старонцы, а мы дастаўляем яго адзінокім пенсіянерам”, – тлумачаць арганізатары праекта.

Стартаваў праект "АВТОЛАВКА" для дапамогі сталым людзям падчас COVID-19

Наша арганізацыя ўжо 13 гадоў дапамагае сталым людзям, якія пацярпелі падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Усе пенсіянеры, да якіх прыедзе наша дабрачынная аўталаўка, перажылі карныя акцыі нацыстаў. Дзякуючы вам яны змогуць перажыць і Новага няпрошанага госця – Covid-19.

Крыніца сайт ulej.by.