Cтудэнты бабруйскай “Акадэміі 50+” актыўна дапамагаюць мясцовым медыкам.
Валанцёрская акцыя па зборы і набыцці патрэбных для медыкаў рэчаў распачалася ў Бабруйску 29 красавіка.
“Мы даўно хацела прыняць удзел у гэтай акцыі, – кажа дырэктарка “Акадэміі 50+” Святлана Красная. – Але ў сувязі з сітуацыяй пандэміі нашы студэнты выконвалі рэжым самаізаляцыі і не наведвалі Тайм-клуб 1387, які далучыўся да кампаніі bycovid19.com.
Нягледзячы на гэта, жаданне ў студэнтаў “Акадэміі 50+” не згасла і пасля размовы з кіраўніком валанцёрскага руху Наталляй Халанскай яны падключыліся да акцыі.
“Мы пачалі з працы, якая была нам па сілам – сабралі тканіну для пашыву піжам медыкам. Пасля пачалі яе краіць і шыць”.
“У зборы тканіны ўдзельнічала 7 студэнтаў, у пашыве – 3, бо ў гэтай працы патрэбныя ўменні і абсталяванне”, – зазначае Святлана.
“Я сама не займаюся пашывам, не ўмею. Але я развожу тканіну і забіраю гатовыя вырабы. Вяду рэкламную дзейнасць, матывую.”
– Што матывуе вашых студэнтаў займацца такой валанцёрскай справай?
– Матывацыя заключаецца ў тым, каб быць патрэбным, прыносіць карысць, дапамагчы людзям, ратуючым нашае жыццё.
– Як доўга плануеце “валанцёрыць” у гэтай накірунку?
– Пакуль ёсць патрэба і магчымасці.
– Праца, якую робяць вашы студэнты – гэта…
– Сапраўдны прыклад валанцёрства.
Таксама дырэктарака “Акадэміі 50+” павіншавала ўсіх медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам.